Лукашенко заговорил о провале Таможенного союза


Президент напомнил Москве о том, что Минск обязательно вернется к спорному вопросу о нефтяных пошлинах.
ПОЛИТИКА
Лукашэнка зрабіў, як “старэйшы” і “сярэдні” браты

"Выглядаць большым еўрапейцам, хай і толькі на сімвалічным узроўні, чым прэзідэнт Украіны, для Лукашэнкі было даволі небяспечна. У гэтай сітуацыі раздражненне Масквы было б значна большым, чым у выпадку, калі б Вільню накіраваліся і Януковіч, і Лукашэнка.

ОБЩЕСТВО
Есть ли перcпективы в Беларуси у сатьяграхи?
Есть ли перcпективы в Беларуси у сатьяграхи?

80 лет назад началась кампания гражданского неподчинения под руководством Махатмы Ганди. Другие круглые даты мировой и белорусской истории: 70-летие отмечает художник Алексей Марочкин, исполняется 25 лет, как во главе СССР стал Михаил Горбачев...

ЭКОНОМИКА
Минский часовой завод "Луч" продан указом Лукашенко
Минский часовой завод "Луч" продан указом Лукашенко

До 2020 года прибыль акционерного общества освобождается от обложения налогом на прибыль.

КУЛЬТУРА
Культпаход (відэа)
Культпаход (відэа)

Rammstein нарэшце залье Мінск агнём, у Маскву прыедзе лепшая канцэртная электронная каманда Faithless, у Вільні - Armin Van Buuren, у Піцеры – дзіўнаватыя немцы Tanzwut.

ТЕХНИКА
В Найроби решают судьбу порносайтов
В Найроби решают судьбу порносайтов

Организация ICANN обсудит перспективы доменного имени .xxx, предназначенного для “взрослых” интернет-ресурсов.

ЗДОРОВЬЕ
Японская кухня – самая здоровая
Японская кухня – самая здоровая

Национальная кулинария широко использует все виды капусты - от листовой до брокколи - прекрасно дополняемые рыбой и блюдами из сои.

ГОЛОСОВАНИЕ

Ваш выбор: романы Чергинца или концерт Rammstein?

КАЛЕНДАРЬ
Выберите дату
пндвтрсрдчтвптнсбтвск
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930311234
18.02.2009 - 20:33

Сіндром “пана Адольфа” у Партыі БНФ

“Звярнуцца да вас мяне вымушае сітуацыя, якая склалася ў нашай партыі пасля апошняга чарговага з’езду. Мы апынулісь у тупіку, з якога ніяк не можам выйсці, нягледзячы на ліхаманкавыя спробы кіраўніцтва Партыі знайсці гэты выхад. З вядучай палітычнай сілы Партыя імкліва ператвараецца ў звычайны “клуб па інтарэсах”. Мы не павінны дапусціць выраджэнне партыі як вядучай палітычнай сілы”, - занепакоена піша ў сваім адкрытым лісце да паплечнікаў кіраўнік магілёўскай арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

"З аналізу правядзення двух выбарчых кампаній па выбарах дэпутатаў ПП НС РБ у 2004 і 2008 гадах па Шклоўскай выбарчай акрузе ў якасці кандыдата ў дэпутаты я назіраў цікавую тэндэнцыю. Мой рэйтынг як кандыдата ў дэпутаты, палітыка, прадстаўніка Партыі БНФ, асобы сярод выбаршчыкаў быў у асноўным станоўчы, у той жа час да Партыі як арганізацыі стаўленне на шмат горшае. Атрымліваецца такая тэндэнцыя, што паасобку нас успрымаюць больш станоўча (а гэта назіраецца не толькі на Магілёўшчыне), чым разам”, - даводзіць Рыгор Кастусёў.

“Сёння ад нашых лідэраў нельга пачуць ні новых ідэй, ні новых прапаноў, якія б паспрыялі іміджу партыі. І ў той жа час без абмеркаванняў адкідаецца ўсё прапанаванае іншымі, у тым ліку кіраўнікамі і актывістамі рэгіянальных структур”, - піша кіраўнік магілёўскай філіі Партыі БНФ.

”Вось як прагучала 8 кастрычніка 2007 года выказванне намесніка старшыні ПБНФ, старшыні аргкамітэта “Еўрапейскага марша” В.Івашкевіча: “Тыя, хто не прыйдзе на “Еўрапейскі марш” – недаразвітыя”. Падобныя паводзіны лідараў нашай Партыі я назваў “сіндромам “пана Адольфа Быкоўскага”, вядомага героя неўміручай “Паўлінкі”, - прыводзіць прыклад іміджавага негатыву фронтавец.

”Яшчэ пасля выбараў дэпутатаў ВС у 1995 годзе запас аўтарытэту партыі заставаўся вялікі. Але пасля гэтых падзей на палітычным апазіцыйным полі з’явіліся многія людзі з амаральным палітычным мінулым, якіх выштурхнула ад сябе нова створаная сістэма ўлады. Некаторыя з іх прыйшлі ў апазіцыю з адсутнасцю нацыянальнай ідэі ў свядомасці, яны прыйшлі рабіць свой “бізнэс”. Кіраўніцтва ж партыі не зарыентавалась у навязаных ёй палітычных гульнях. Гэта яскрава паказалі кампаніі: 1)альтэрнатыўныя прэзідэнцкія выбары 1999 г., 2) прэзідэнцкія выбары 2001 г., 3) прэзідэнцкія выбары 2006 г. Цягнучы асноўны воз працы ў гэтых кампаніях, партыя была ўмела адсунута ад прыняцця асноўных рашэнняў і кіраўніцтва кампаніямі як у цэнтры, так і ў рэгіёнах. Асабліва гэта праявілась у 2001 годзе. Многія рашэнні, прымаемыя Соймам у той час, навязвалісь кіраўніцтвам Партыі, стаўшай марыянеткай ў чужых руках. Пасля выбарчай кампаніі 2001 года з шэрагаў партыі выйшлі многія сябры, нязгодныя з такім ходам падзей. Тыя, хто спрабаваў выправіць сітуацыю, апынуліся у ролі ізгояў, а то былі і выключаны з яе шэрагаў. Падобная тэндэнцыя захоўваецца і па сённяшні дзень. Па гэтай прычыне ў БНФ пачалі складвацца розныя групоўкі. Спадзяванні дэлегатаў апошняга чарговага з’езду , якія ўскладвалісь на новаабранага старшыню, на яднанне партыі, нажаль, таксама не спраўдзілісь.Як паказала выбарчая кампанія па выбарах дэпутатаў ПП НС 2008 года, метады кіраўніцтва не змяніліся. Старшыня спрабаваў кіраваць выбарчай кампаніяй без аналізу сітуацыі ў рэгіёнах, акругах, без аналізу магчымасцяў і здольнасцяў кандыдатаў, аб чым сведчыць і навязанае Сойму за кошт маніпуляцый рашэнне аб зняцці з выбарчай кампаніі кандыдатаў-сяброў партыі”, - лічыць Кастусёў.

Ён лічыць, што ў выніку “зараз у БНФ склалась сітуацыя, якая, у адрозненне ад 2001, 2006 гадоў, ужо не дазваляе мець партыі неабходных сілаў і рэсурсаў, каб самастойна, аднаасобна ў перспектыве арганізаваць выбарчую прэзідэнцкую кампанію чыста партыйнага кандыдата. Распачатая кампанія па вылучэнні адзінага партыйнага прэтэндэнта аказалася вельмі няўдалай”.

Кастусёў прапануе “распачаць кампанію па стварэнню нацыянальна-патрыятычнага блоку дэмакратычных сіл”; “распачаць распрацоўку праграм па выхаду краіны з эканамічнага і палітычнага крызісу. Прыняць меры па інфармаванні насельніцтва краіны, дырэктарату, адміністрацыяў розных узроўняў аб падобных прапановах; “пры распрацоўцы мерапрыемстваў скіраваных на міжнародную дзейнасць кіраўніцтву і прадстаўнікам партыі цвёрда засвоіць ісціны: Беларусь, беларускі народ, беларускі дыктатарскі рэжым – гэта розныя разуменні”; “распачаць нефармальныя сустрэчы прадстаўнікоў партыі з кіраўнікамі выканкамаў, дырэктаратам, дэпутатамі розных узроўняў з мэтай давядзення сваіх прапаноў”; “распачаць кампанію па вызначэнню сацыяльных праблем у рэгіёнах, з мэтай кропкавага, пакрокавага ціску на мясцовыя ўлады”; “прыняць рашэнне па вяртанні ў партыю, выключаных у розныя часы рашэннямі Сойму і жадаючых аднавіць сваю партыйнасць, сяброў” і так далей.

Алег МЫЦІК

 

Комментарии

Автор: Felix (Гость) | Беларусь и беларускі дыктатарскі рэжым

Так і ёсць Беларусь и беларускі дыктатарскі рэжым - не адно і тое ж. Беларусь, беларускі народ, беларускі дыктатарскі рэжым – гэта розныя разуменні”;

20.02.2009 14:41
Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария: *
Введите код изображенный на картинке: *
Загружается, подождите...
Абраная "Міс" хакейнага мінскага "Дынама"
Абраная "Міс" хакейнага мінскага "Дынама"

Пераможцай стала Таццяна, ці, як яе ахрысіцлі фанаты, "Рыжык у рукавіцах".

Хілтан і Мэрфі – найгоршыя акцёры дзесяцігоддзя
Хілтан і Мэрфі – найгоршыя акцёры дзесяцігоддзя

У Лос-Анжэлесе ў 30-ы раз уручылі прэмію “Залатая маліна” за найгоршыя працы ў кіно.

Антыпіўныя папярэджанні для студэнтаў

Мінскім студэнтам пачалі распавядаць пра забарону ўжывання піва і слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах.

Канадзец Джэф Плат хоча ў зборную Беларусі

"Наколькі я ведаю, Вячаслаў Фяцісаў звяртаўся нават асабіста да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай адпусціць мяне ў Маскву. Але..."

"Ёсць людзі, якія мяне падтрымліваюць, але я пакуль не магу называць іхнія імёны, каб у іх не было праблем".

В Беларуси продают олимпийские медали Ванкувера

Золотая медаль оценивается по цене лома в 500 долларов, серебряная - в 2 раза дешевле.

ПОПУЛЯРНОЕ СЕГОДНЯ

Лукашенко заговорил о провале Таможенного союза (214)

Выбрана десятка наблюдателей в Евронесте от Беларуси (168)

ОБСУЖДЕНИЕ

10.03 22:14 Анчоус

Санников кандидат в президенты

10.03 22:06 Анчоус

Санников кандидат в президенты

10.03 19:20 александр

визит вежливости

10.03 17:48 Волшебник

Обсуждаем способность Санникова быть президентом

КУРСЫ ВАЛЮТ
12.03.2010НАЦБАНКОБМЕН
USD2 950.002 927 - 2 960
EURO4 025.573 975 - 4 070
RUB99.9397 - 101
ПОГОДА
Город12.03 14:0012.03 20:00
Брест-1..+1+0..-2
Витебск+0..-2-4..-6
Гомель-1..+1-4..-6
Гродно+0..+2-1..-3
Минск+0..+2-2..-4
Могилев-1..+1-3..-5